Ратуша – сімвал нашай вольнаці!
А што захавалася?
Сёння кожнаму знаёмы выраз «Магдэбургскае права». Менавіта гэтае права на самакіраванне на доўгія стагоддзі вызначыла жыццё шматлікіх гарадоў Еўропы. Не прайшла гэтая «мода» і міма беларускіх гарадоў. Мы на гэта ўжа звярталі ўвагу!
Аднак ішоў час, змяняліся кіраўнікі і палітычныя сістэмы, войны і паўстанні пакідалі толькі попел пасля сябе. І таму да нашых дзён дайшло ўсяго 7 ратуш. Прычым з іх аўтэнтычныя толькі тры, чатыры астатнія адноўлены ўжо ў наш час.
Аўтэнтычныя ратушы Беларусі



Адноўленыя ратушы Беларусі




Замкі і ратушы — маркеры еўрапейскай беларускай гісторыі!
А ведаеце вы, што…
… Магдэбургскае права мелі больш 60 гарадоў і мястэчак Беларусі



Цмок задае пытанне!

А што такое замак?
Замкам лічыцца ўмацаванае збудаванне, з тоўстымі сценамі, зубцамі, вежамі, акружанае равамі ці каналамі, прызначанае для абар оны. Замак падчас абароны быў і домам, і крэпасьцю.

Не існуе
Драўляныя замкі складалі большасьць. І таму многія з іх засталіся толькі ў гісторыі. На месце драўляных замкаў будавалі мураваныя. Да нашага часу дажылі толькі некаторыя з іх, а пра значную колькасьць мураваных замкаў напамінаюць толькі руіны.

Не існуе
Ізноў гісторыя ў малюнках…
Цуды маёй краіны
У якасці абарончых збудаваньняў выступалі ў той час таксама храмы. Нават захаваўся дом-крэпасць.
Давайце паўторым!
На тэрыторыі Беларусі ў XVI стагоддзі існавала не менш за 150 замкаў з улікам драўляных.




