top of page

Велічныя перліны беларускай культуры

жжж.png

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.

Янка Купала

Дзеля захавання і па магчымасці аднаўлення архітэктурнай спадчыны ў нашай краіне была распрацаваная і зацверджаная Дзяржаўная праграма «Замкі Беларусі».

На сёння ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў — больш за 15 замкаў і іх фрагментаў, а таксама каля 20 замчышчаў — помнікаў археалогіі, што захаваліся ў культурным слаі.

лджль.png

А ведаеце вы, што…

…ў Беларусі ў розны час існавала не менш за 150 замкаў, адметных па сваёй гісторыі, архітэктурных і ландшафтных асаблівасцях.

Screenshot_2 2.png
Screenshot_2 2.png
Screenshot_2 2.png

А ці ведаеце Вы пра «Лінію Гедыміна»?

жжж.png

Паміж пустак, балот беларускай зямлі,

На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай,

Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, –

Ўдзірванелы курган векавечны.

 

Дуб галлё распусціў каранасты над ім,

Сухазелле у грудзі ўпілося;

Вецер стогне над ім уздыханнем глухім, –

Аб мінуўшчыне ў жальбах галосе.

Шмат гадоў таму ўсім падабалася наша зямля!

Янка Купала

щ0олш.png

Таму было прынята рашэнне пабудовы абарончай лініі – «Лініі Гедыміна», якая складалася з умацаваных замкаў. Гэта быў вялізны ланцуг абарончых збудаванняў, якія былі пабудаваны ад самой Вільні да Навагрудка.

вва.jpg

А хто такі Гедымін?

Гедымін – вялікі князь літоўскі.

У часы Гедзіміна Вялікае Княства Літоўскае стала моцнай ўсходне-еўрапейскай дзяржавай, яго тэрыторыя павялічылася ўдвая!

«Лінія Гедыміна»

Крэўскі замак

Пачынаем наша падарожжа…

вва.jpg

А ведаеце вы, што…

…Крэўскі замак у свой час паставілі на балоце

кпвупк.jpg
photo_2022-11-01_20-45-04.jpg
щ0олш.png

У Крэўскім замку знайшлі старажытны тунэль са сходамі XIV стагоддзя. "Гэта вельмі рэдкая знаходка, бо многія канструкцыйныя элементы былі знішчаныя ў замку войнамі, найперш Першай сусветнай", – гісторык Алег Дзярновіч.

-_5-001-001.png
кпвупк.jpg

Хто б зараз сказаў, што…

… менавіта тут адбываліся падзеі, ад якіх залежаў лёс паловы Еўропы!

Лідскі замак – замак Гедыміна

dfgdfg.jpg
hgf.jpg

А ведаеце вы, што…

«Лінія Гедыміна»

dgfdgd.jpg

… Лідскі замак таксама паставілі на балоце.

Screenshot_2 2.png
Screenshot_2 2.png
Screenshot_2 2.png

Мсцібаў замак – драўляны замак пасярэдзіне балота!

Мсцібава – адно з самых старажытных славянскіх паселішчаў Панямоння! Нашыя мястэчкі ў вялікай большасці пачыналіся з малых вёсак у канцы XV стагоддзя, а ў Мсцібаве – з XII стагоддзя.

Тут ёсць уласны замак! Але ад замка сёння засталося толькі замчышча.

У гэтым месцы спыняліся вялікія князі пад час паездак на паляванне ў Белавежскую пушчу. Не аднойчы тутака ж збіраліся з’езды шляхты ВКЛ.

У 1576 годзе на адным з такіх збораў ліцвінскае баярства падтрымала кандыдатуру Стэфана Баторыя на каралеўскі трон Рэчы Паспалітай

Мсцібаў замак выконваў функцыю памежнай крэпасці

Паглядзіце, як мяняўся яго знешні выгляд!

Але замак увесь час заставаўся драўляным!

dfgdfg.jpg
o]p.jpg
][p[.jpg
op]po.jpg

У 1744 кароль і вялікі князь Аўгуст Станіслаў надаў мястэчку Магдэбургскае права.

Валы замчышча ў Мсцібава
трымаюцца амаль 1000 гадаў!

Вабіць менавіта ўсведамленне аўтэнтычнасці замкавых валоў. Сюды хочацца ісці і глядзець! Хочацца дакранацца да сівой мінуўшчыны…

Screenshot_2 2.png
Screenshot_2 2.png
Screenshot_2 2.png

Геранёнскі замак

op]po.jpg

«Лінія Гедыміна»

dfg.jpg
dfgt.jpg

Згодна з Дзяржаўнай праграмай "Замкі Беларусі", праведзена кансервацыя рэшткаў равоў, земляных валоў і фрагментаў Геранёнскага замка. Дадзеная тэрыторыя адносіцца да гістарычных каштоўнасцяў і забудоўваць яе забаронена.

fhft.jpg

Геранёнскі замак узводзіўся ў тыя часы, калі ўзрастала значэнне артылерыі. Таму ўвесь асноўны цяжар абароны пачаў прыпадаць на знешнія ўмацаванні – равы і валы. Найбольшая ўвага тут аддаецца знешняму валу, з унутранага боку якога ўзведзена мураваная сцяна.

Геранёнскі замак стаў правобразам тых бастыёнаў і бастыённай сістэмы ўмацаванняў, якія знойдуць на Беларусі самае шырокае прымяненне ў другой палове XVI і асабліва ў XVII стагоддзі.

Гальшанскі замак

На рацэ Гальшанцы стаіць легендарнае мястэчка Гальшаны, гісторыя якога пачынаецца з вядомага гарадзішча.

«Сонца ў тысячах люстэрак вадзіцы»

Язэп Германовіч

Адказ на замак Радзівілаў у Нясвіжы!

«Лінія Гедыміна»

Адсюль усё пачалося!

Было гэта ў далёкім 1280 годзе, калі князь Нарымунт падарыў свайму брату Гольшы невялікі кавалак зямлі каля ракі Карабель. Аднойчы, падчас палявання, ён убачыў прыгожую высокую Чырвоную гару і вырашыў пабудаваць на ёй замак з дубовымі сценамі, магутнымі вежамі, а паселішча назваў у гонар сябе — Гальшанамі.

op]po.jpg

А можа менавіта тут пахаваны першы князь ВКЛ Міндоўг?

fhgh.jpg

Мястэчка гальшаны Сапегі атрымалі ў XVI стагоддзі як пасаг ад князёў Гальшанскіх, шляхетнага, але збяднелага роду. Ашмянскі староста Павал Стэфан Сапега перанёс сваю рэзыдэнцыю са старога замчышча на бераг ракі Лусты (Жыганкі), дзе і пачаў будаваць мураваны палацава-замкавы комплекс.

fgh.jpg
op]po.jpg

А ведаеце вы, што…

… ў савецкія часы тут быў кароўнік…

… ажно тры мастакі замалявалі Гальшанскі замак з аднаго ракурса!

jhk.png
jkl.jpg

Параўнайце!

hjjl.jpg

Гальшанскі замак разам з паркам!

Вось як было!

Два найбуйнейшыя магнацкія роды (Радзівілы і Сапегі), два стагоддзі супернічалі паміж сабой за ўплыў вялікіх князёў і польскіх каралёў!

Вось як было!

hjk.jpg
Screenshot_2 2.png
Screenshot_2 2.png
Screenshot_2 2.png

Ашмянская крэпасць

«Лінія Гедыміна»

Стары горад і ратушу на фота не відаць…
Таму трэба збірацца ў новую вандроўку!

op]po.jpg

Горад Ашмяны ў старажытнасці ўяўляў сабой умацаваны вялікакняскі двор (падобны на Мсцібаў), акружаны пасадам. Ёсць звесткі, што першыя згадкі пра Ашмяны адносяцца да XI стагоддзя.

гнк.jpg

Пасад – гэта паселішча гандляроў і рамеснікаў вакол замка.

гнн7.jpg
гнн7.jpg

Паходжанне назвы горада мае шмат тлумачэнняў. Але вось на гэтае можна звярнуць увагу…

Часцей за ўсё сустракаюцца спробы звязаць назву з літоўскім словам «aszmenies» («ашменес»), якое абазначае вастрыё, і «akmenas» («акменас») – камень.

Так вось чаму на камяні вастрыё!

Амаль што за 700 гадоў сваёй гісторыі Ашмяны паслядоўна разбураліся тэўтонамі, шведамі, расійскімі войскамі і яшчэ не трэба забываць пра вайну 1812 года.

А ведаеце вы, што…

… праз Ашмяны і наваколле Напалеон бег у Францыю!

прсапр.jpg
лщж.jpg
гшщ.jpg

Магдэбургскае право Ашмяны атрымалі ў 1566 годзе.

… 20 пакаленняў таму продкі новага англійскага караля Карла ІІІ жылі на Ашмяншчыне! Імі былі Ягайла і Сафія Гальшанская! (Сафія — дачка княза Андрэя Гальшанскага і Аляксандры з роду Друцкіх)

А ведаеце вы, што…

Дзіўнае рэха з глыбіні стагоддзяў…

«Лінія Гедыміна»

Замак у Медніках (Мядзінінскі замак)

#ЗАРАЗЛІТВА

прсапр.jpg

Упершыню замак згадваецца ў 1385 годзе, калі крыжакі напалі на наваколле вёскі Ашмяны і паспрабавалі аблажыць Мядзінінскі замак. Аднак застаецца незразумелым, ці ішла гаворка пра той самы замак. Магчыма раней тут быў драўляны замак, які быў спалены крыжакамі ў 1402 годзе. Дакладна вядома, што каменны замак быў пабудаваны да канца XV стагоддзя.

А ведаеце вы, што…

… замак у Медніках дакладная копія замка ў Крэва!

Сярэднявечны замак у вёсцы Мядзінінкай (польск. Miedniki) за 25 км ад Вільні і 2 км ад мяжы з Рэспублікай Беларусь – як дзіўнае рэха з глыбіні стагоддзяў…

апап.jpg

Тракайскі паўвостраўны замак

«Лінія Гедыміна»

прсапр.jpg
апре.jpg
вава.jpg

Руіны Тракайскага замка на малюнку Напалеона Орды. 1877 г.

І ў Беларусі былі такія. Нажаль існуюць яны толькі на малюнках ці як макеты…

Дзісна ўзнікла як Капец-гарадок – замак полацкіх князёў у XI стагоддзі

Так стала!

прв.jpg
првап.jpg
попао_edited.png

Заўважылі данжон!

павыв.jpg
правакв.jpg
рпапва.jpg
павв.jpg

Там, дзе пачыналася Вільня…

«Лінія Гедыміна»

#ЗАРАЗЛІТВА

Сасніў Гедымін, што на гожай гары той,

Дзе тура забіў гэтак лоўка,

Ён бачыць пры лесе густым, пад ракітай

Не тура, а страшнага воўка…

Ян Чарот

рпапва.jpg
ддд.jpg
одрдр.jpg
Screenshot_2 2.png
Screenshot_2 2.png
Screenshot_2 2.png

Стары замак у Гародні

«Лінія Гедыміна»

Гродзенскі Стары замак за часы свайго існавання не раз перабудоўваўся з розных прычынаў. Да 1398 года, ён быў драўляным, пры праўленні Вітаўта паўстаў мураваны замак.

рпапва.jpg
чроаап.jpg

Першае збудаванне, што выконвала абарончыя функцыі, з’явілася тут яшчэ ў XI стагоддзі. Тады яно ўяўляла сабой шэраг умацаваных сцен і вежаў, дадаткова абароненых ровам і ярам і называлася Дзядзінец.

павчвчв.jpg
чроаап.jpg

У 1391 годзе замак быў ператвораны ў адну з найважнейшых рэзідэнцый, якія належалі Вялікаму князю літоўскаму Вітаўту. Менавіта па яго загаду ў 1398 годзе тут быў ўзведзены новы будынак з мэтай выканання абарончых функцый. Пабудаваны ён быў у гатычным стылі з каменя і змяніў драўляную крэпасць, якая існавала тут раней.

А ведаеце вы, што…

… дзяржаўнай мовай ВКЛ была старабеларуская.

ддд.jpg
ххх.jpg
чроаап.jpg

Каля 1580 г. кароль польскі і Вялікі князь літоўскі Стэфан Баторый, які любіў наведваць Гродна і фактычна зрабіў яго сваёй сталіцай, вырашыў перабудаваць замак у стылі рэнесанс.

А ведаеце вы, што…

про.jpg

… Гародня была ключом да ўсяго Вялікага княства Літоўскага, таму гэты замак бараніўся ад крыжакоў некалькі стагоддзяў

ллош.jpg
Screenshot_2 2.png
Screenshot_2 2.png
Screenshot_2 2.png

Ваўкавыскі замак

«Лінія Гедыміна»

чроаап.jpg

Дзе па роднай зямлі ні крочыў –

Скрозь – ад Прыпяці да Дзвіны –

Перш за ўсё мне ласкалі вочы

Жыта, сосны і валуны.

Ніл Гілевіч

Адсюль усё пачалося!

прара.jpg
ротампрт.jpg
опаот.jpg
потпмотм.jpg

Ваўкавыск размяшчаўся на ўзвышшах: Шведская гара, Замчышча і Муравельнік. Першая згадка пра Ваўкавыск у Тураўскім летапісе датуецца 1005 годам. Першае паселішча ўзнікла ў X стагоддзі на Муравельніку.

А калі горад увайшоў у склад ВКЛ, то паступова перасяліўся на берагі ракі Ваўкавыі, дзе знаходзіцца і дагэтуль.

чроаап.jpg
щшнг.jpg

Аднак у пачатку XI стагоддзя яно было закінута і перамясцілася на Шведскую гару, на якой размяшчаўся дзяцінец Ваўкавыска ў перыяд яго росквіту. На суседнім Замчышчы знаходзіўся вакольны горад.

А ведаеце вы, што…

… праз Ваўкавыск праходзіў водны шлях «з варагаў у грэкі»

нгшл.jpg
щшнг.jpg

А ведаеце вы, што…

… ў наваколлях Ваўкавыска знаходзяцца адзіныя ў Еўропе шахты па здабычы крэмнія датаваныя каменным і бронзавым стагоддзямі (ім не менш за 4–5 тыс. гадоў!), а эксплуатаваліся яны пакаленнямі на працягу 2 тысячагоддзяў

Ваўкавыскі замак быў пабудаваны ў 1258 годзе па загадзе князя Міндоўга. Падмурак замка быў з часаных камянёў. Праіснаваў замак аж да 1656 года, калі быў знішчаны шведскім войскам пасля трохдзённай аблогі.

[;[.jpg
Screenshot_2 2.png
Screenshot_2 2.png
Screenshot_2 2.png

Сімвал старажытнай сталіцы

«Лінія Гедыміна»

Калі навагрудскія ўбачыш прасторы,

Ракітнік разгалісты, нізкі,-

Каня супыні ля плужынскага бору,

Каб глянуць на возера зблізку.

Адам Міцкевіч

щшнг.jpg

У Навагрудку адбылася вызначальная падзея для ўсёй беларускай зямлі –
у 1253 годзе быў каранаваны Міндоўг, заснавальнік і першы Вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага, князь Наваградскі. Як вынік: на карце Еўропы з'явілася новая дзяржава – Вялікае Княства Літоўскае.

А ведаеце вы, што…

щзлщ.jpg

… Навагрудак – першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага. Менавіта вакол Навагрудка ішло першапачатковае аб'яднанне земляў у новую беларускую (літвінскую) дзяржаву.

щшнг.jpg

У XI-XII стагоддзях Навагрудскі замак быў драўляны і меў два замкі: галоўны – Дзядзінец, які змяшчаўся на Замкавай гары, і вакольны горад, ці Малы замак.

А ведаеце вы, што…

… ў Малым замку пры раскопах знойдзены «Квартал багацееў», які меў двухпавярховыя дамы ў XII стагоддзі!

Афіцыйныя даследванні сведчаць аб тым, што на гэтым месцы ў IX-X стагоддзях ужо існаваў горад, які меў гандлёвыя сувязі з Візантыяй, Іранам, Блізкім Усходам, Заходняй Еўропай і Скандынавіяй. Хаця афіцыйнай датай заснавання горада Навагрудак лічыцца 1044 год.

ерапер.jpg
аосп.jpg

А ведаеце вы, што…

… пры раскопках у Малым замку археолагі знайшлі кубак святой Ядвігі, падораны Міндоўгу візантыйскім імператарам у гонар каранацыі. Паводле легенды, кубак належаў жонцы герцага Сілезіі Ядвізе. Вада ў ім нібы ператваралася ў віно. (Знаходзіцца ў калекцыі Дзяржаўнага Эрмітажа, Санкт-Пецярбург).

Святое месца беларускай гісторыі!

3 гары высокай замак Навагрудка,

Ад месяца прыняўшы пазалоту,

Праз насыпы і рова развароты

Адкідваў ценю слуп, руды і гнуткі,

Глыбока ўніз, туды, адкуль з цясніны

Вада ўздыхала з-пад глыбокай ціны.

Адам Міцкевіч

Будаўніцтва каменных веж і сцен замка пачалося ў канцы XIV стагоддзя па загадзе Вялікага князя Літоўскага Вітаўта для абароны ад крыжакоў. Канчатковы від замак набыў у XVI стагоддзі.

вавпав.jpg
щшнг.jpg
прор.jpg
ариап.jpg

А ведаеце вы, што…

… крыніца каля замкавай гары, якой карысталіся жыхары ў той час існуе і зараз! Да яе з замка вяла мураваная сцяна, а над самім вытокам стаяла Калодзежная вежа (да нашага часу не захавалася), каб бараніць крыніцу жыцця

щшнг.jpg

Навагрудскі замак – унікальны помнік абарончай архітэктуры эпохі сярэднявечча - быў адным з ключавых апорных пунктаў і адной з наймагутных крэпасцяў у Вялікім княстве Літоўскім. Існаваў з XIII па XVII стагоддзі. Захаваліся падмуркі ўмацаванняў з пабудовамі і руіны вежаў – Касцёльнай і Шчытоўкі.

ваирва.jpg
варвар.jpg
вривари.jpg
прьлпр.jpg

А ведаеце вы, што…

… Адам Міцкевіч валодаў рэдкім дарам імправізацыі. Яму задавалі тэму. Ён маўчаў некалькі хвілін, потым выступаў наперад і пачынаў гаварыць вершамі.

А як жа ратуша?

У 23 ліпеня 1511 годзе Навагрудак атрымаў Магдэбургскае права.

щшнг.jpg
арапр.jpg
arrowe.png

Ізноў гісторыя ў малюнках…

апотапо.jpg
Screenshot_2 2.png
Screenshot_2 2.png
Screenshot_2 2.png
bottom of page