Аб чым маўчаць муры?..
Выстава творчых работ вучняў нашай школы
Геранёнскі замак.
Мартыноўскі Цімафей, 9д клас
Геранёнскі замак.
Сучасны выгляд
Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
Янка Купала
Крэўскі замак.
Новікава Аліса, 6в клас
Крэўскі замак. Сучасны выгляд падчас рэстаўрацыі.
Смаляны. Замак «Белы ковель».
Алянцэвіч Вера, 9б клас
Замак «Белы Ковель» – рэзідэнцыя роду Сангушак, аднаго з магутных родаў Вялікага Княства Літоўскага, які, паводле падання, пайшоў ад сына Вялікага князя Гедыміна – Любарта.
Замак быў узведзены ў другім дзесяцігоддзі XVII стагоддзя, прыблізна ў 1626 годзе, па загаду князя Сямёна Андрэевіча Сангушкі. Знаходзіцца на беразе ракі Дзернаўкі, на тэрыторыі аграгарадка Смаляны, Віцебскай вобласці.
Калі і з якой прычыны замак быў разбураны, да сённяшняга дня невядома.
Але замак не аднаўляўся, а продаж яго на цэглу ў ХІХ стагоддзі амаль цалкам знішчыў гэты велічны будынак. Да нашых дзён захавалася толькі адна вежа, якая ганарліва ўзвышаецца на маляўнічым узгорку.
Так стала!
Так было!
Любчанскі замак.
Новікаў Ілля, 10а клас
Капыльскі замак.
Новікаў Елісей, 6в клас
Клецкі замак.
Лагуновіч Лаліта, 11б клас
Лосік Валерыя, 10в клас
Упершыню згадка пра мястэчка Быхаў зафіксавана 31 мая 1393 г. Гэтае паселішча з'явілася на беразе Дняпра.
Быхаў, як і іншыя гарады ВКЛ, першапачаткова меў драўляны замак. Будаўніцтва каменных умацаванняў замест драўляных у Быхаўскім замку і горадзе пачаў у 1590 годзе Вялікі гетман Літоўскі Ян Карл Хадкевіч. Потым будаўніцтва працягвалася пры Карлу Хадкевічу і завяршылася пры Льве Сапегу, калі горад атрымаў магутную бастыённую фартыфікацыю.
Замак!
А ведаеце вы, што…
… будынкамі Быхаўскага замка захапляўся аўстрыйскі дыпламат XVII стагоддзя барон фон Мейерберг
Так было!
Так стала!
Олыцкі замак Радзівілаў, Украіна.
Алянцэвіч Вера, 9б клас
У 1547 годзе імператар Карл V перадаў князям Радзівілам у маёнтак Олыку, якая належала гэтаму роду ажно да 1939 года. Менавіта князямі Радзівіламі ў Олыцы ў 1564 годзе было ўведзена Магдэбурскае права. У 1558 годзе князь Ян Радзівіл Чорны пачаў узводзіць тут вялізны замак, які выконваў абаронныя функцыі. І толькі ў 1640 годзе Альбрэхт Станіслаў Радзівіл завершыў рэканструкцыю.
#ЗАРАЗУКРАІНА
А ведаеце вы, што…
… колькасць пакояў у палацы - 365, роўна столькі, колькі і дзён у годзе
Паглядзіце, які цуд!
Параўнайце!
Тое, што аб’ядноўвае народы!
Дзісенскі замак
Жыбурт Іван, 7а клас
Мядзельскі (драўляны) замак. XI стагоддзе
Дронава Анастасія, 7а клас
Мядзельскі (драўляны) замак. XIV стагоддзе
Лагуновіч Лаліта, 11б клас
Гальшанскі замак разам з паркам. Кісель Дар’я, 11б клас
Я сыну аддам у спадчыну
Ручнік, што бабуля вышыла,
Сякеру, якой зазначана:
Жыла Беларусь і – выжыла!
Сяржук Сокалаў-Воюш
Не існуе
Замак Ляхавіцкая фартэцыя
Сянюк Таццяна, 10в клас
Жывая толькі памяць аб вялікай гісторыі
З другой паловы XVI стагоддзя Койданава з'яўлялася адным з найбуйнейшых цэнтраў кальвінізму ў Вялікім княстве Літоўскім. Тут каля 1564 года Мікалай Радзівіл Руды пабудаваў драўляны кальвінскі збор, а ў 1613 годзе на месцы старажытнага гарадзішча, якое мела назву Гаштольдава гара, Крыштаф Мікалай Радзівіл Пярун узвёў у гатычным стылі ўжо мураваны будынак збору. З часам вакол храма сфармаваўся цэлы замкавы комплекс з 9 вежамі, крапасной сцяной, валамі і ровам.
А ведаеце вы, што…
… страцілі мы Койданаўскі замак у 1930-я гады, калі ўсе каменныя пабудовы былі разабраны на будаўніцтва раённай бальніцы
Не існуе
Койданаўскі замак
Засадыч Паліна, 10в клас
Мсцібаўскі замак
Лосік Валерыя, 10в клас
Ружанскі замак (палац)
Бялько Станіслаў, 11б клас
Віцебскі замак
Андрэйчанка Юлія, 10а клас
Старажытны Тураў.
Разумава Марыя, 10в клас
Наваградскі замак
Яновіч Аліна, 9е клас
– Я – беларус, я нарадзiўся
На гэтай казачнай зямлi,
Дзе мiж лясоў i пушчаў дзiкiх
Адвеку прашчуры жылi.
Ніл Гілевіч
Клецкі замак.
Бараш Марыя, 5г клас
Ёсць будынкі, якія незалежна ад выдаткаў і цяжкасці працы абавязкова трэба аднаўляць, падымаць, даваць ім другое жыццё.
БО БЕЗ ІХ НЯМА НАС!