Такая блізкая, знаёмая, велічная…
Зроблена ў Беларусі!
Паклон табе, мой беларускі краю!
Ты - мой, я - твой: ад роду і навек.
Я зноў і зноў да сэрца прыкладаю
Твой ліст дубовы - як чароўны лек.
Ніл Гілевіч
Вымаўляючы слова «замак», адразу прыгадваеш высокія муры, магутныя вежы, вузкія байніцы, стук мячоў…
Інтарактыў
«Крочым па Беларусі!»
Замкі – вартаўнікі нашай мінуўшчыны. Трэба толькі ўслухацца ў нягучныя іх расказы — і гісторыя ажыве…
Падарожжа ў Лідскі замак Гедыміна. 2022 год. 8г клас, класны кіраўнік Тярэшчанкава Л. У., 8з клас, класны кіраўнік Радкевіч Т. Э., 6б клас, класны кіраўнік Сцяцко Н. Л.
Косаўскі замак. Падарожжа настаўнікаў нашай школы. Сокал Ірына Міхайлаўна. Чэрвень 2022 год
Лідскі замак Гедыміна. Дакрануўшыся да каранёў сваёй спадчыны! 2022 год
Косаўскі замак. Сучасныя князёўны!
Лідскі замак Гедыміна. На замкавым двары!
Так вывучаць гісторыю значна цікавей!
Гэта наша зямля і мы, Беларусы, на ёй гаспадары!
Мірскі замак. Нясвіжскі замак
Сучасныя князёўны!
Нясвіжскі замак Радзівілаў. Сям’я Вольгі Мікалаеўны Цыбарэвіч у Нясвіжы. Жнівень 2021 года
Лідскі замак Гедыміна.
А што хавае гэтая студня?!
Стары замак у Гродне. Заключны этап Рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы. 2022 год. Са Святланай Мікалаеўнай Ворах вывучаць гісторыю своёй краіны можна і так!
Мірскі замак. Сям’я Ілоны Мікалаеўны Шафрановіч у Міры. 2022 год
Гродна. Кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя. Заснаваны ў XVII стагоддзі іезуітамі. Святлана Міалаеўна Ворах крочыць по Гародне!
Нясвіж. Фестываль гістарычных рэканструкцый. 14 жніўня 2021 года. Ваенна-гістарычная рэканструкцыя “Нясвіжская фартэцыя”
Мірскі замак. Мураваныя вежы Мірскага замку 2022 год
Нясвіжскі замак Радзівілаў. На замкавым двары! Сям’я Яўгеніі Ігараўны Ярмаш 2022 год
Камянецкая Вежа. Пабудавана ў 1276 годзе валынскім князем Уладзімірам Васількавічам
Трэба ўсё замацаваць у памяці! Вучні 9е класа, класны кіранік Чэбатаровіч Дар’я Сцяпанаўна
Камянецкая Вежа.
У музеі. Вежа ў разрэзе
Будынкі тыпу Камянецкай вежы называюцца данжонамі
Данжон - гэта галоўная вежа феадальнага замка, якая служыла месцам апошняй абароны і хованкай пры нападзе ворага.
У XIII стагоддзі данжоны з’явіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі – у Гродне, Брэсце, Тураве, Навагрудку, Камянцы, Полацку.
Да нашых дзён на тэрыторыі Беларусі захаваўся толькі адзін данжон - Камянецкі
Статут ВКЛ (другое польскамоўнае выданне). Знаходзіцца ў дзяржаўнай нацыянальнай бібліятэцы.
Рубежычы. Падарожжа настаўнікаў.
Касцёл Святога Іосіфа. Заснаваны ў 1906 годзе
Камянецкая Вежа. Макет старажытага замка. XIII стагоддзе. Таўшчыня сцен вежы - да 2,5 метраў
Капыль. Ганна Мікалаеўна Радзімцава шукае сляды варагаў!
Капыль. Замкавая гара.
У пошуках скарбаў! Вандроўка вучняў
5, 6, 9 классаў
Мемарыяльны музей-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі каля горада Косава. Падарожжа настаўнікаў
Палацавы комплекс у Ружанах. Беларускі «Версаль». Вандроўка сям’і Вольгі Мікалаеўны Цымбарэвіч
Палацавы комплекс у Ружанах. Беларускі «Версаль». Падарожжа настаўнікаў
Унікальны незвычайны падземны музей у Берасці. Сярэднявечны Брэст. Падарожжа 6б класа, класны кіраўнік Сцяцко Н. Л.
Дукорскі маёнтак. Падарожжа 3в і 3д класаў, класныя кіраўнікі Наталля Мікалаеўна Вайтовіч, Ірына Браніславаўна Матусевіч
Дукорскі маёнтак
Брэст. Вуліца Савецкая. Помнік да 1000-годдзя Берасця. Вандроўка сям’і Ілоны Мікалаеўны Шафрановіч
Магілёўская ратуша. Вандроўка сям’і Інэсы Віктараўны Шайпак
Магілёў. Сабор Святога Станіслава. Пабудаваны ў 1738 – 1752 гадах
Сядзба Немцевічаў. Вандроўка сям’і Ілоны Мікалаеўны Шафрановіч
Звярталі ўвагу?!
Муры Крэўскага замаку. XIV стагоддзе.
З сямейнага архіва настаўніцы СМК Вольгі Барысаўны Свірыды.
Ліпень 2022 года
Муры Крэўскага замаку. XIV стагоддзе.
У пошуках НАТХНЕННЯ!
Вольга Барысаўна Свірыда і яе сям’я. Ліпень 2022 года
Крэўскі замак. XIV стагоддзе. Закансерваваныя сцены замка.
З сямейнага архіва настаўніцы СМК
Вольгі Барысаўны Свірыды. Ліпень 2022 года
Мы – Беларусы!
І Радзіма наша – Беларусь!
У Гомельскім парку. Музей пад адкрытым небам назаўсёды страчаных Гомельскіх храмаў. З архіва настаўніцы інфарматыкі Юліі Віктараўны Нарывончык. Кастрычнік, 2022 год
Успамін аб Гомельскім замку. Помнік гісторыі і абарончай архітэктуры XIV—XVIII стагоддзяў у Гомлі. Знаходзіўся на высокім правым беразе ракі Сож ля вытоку ручая Гамеюку, на дзядзінцы старажытнага гораду. У другой палове XVIII ст. тут збудавалі палацава-паркавы ансамбль Румянцавых П. А. Румянцаў – расійскі палкаводзец, якому Гомель быў падораны імператрыцай Кацярынай II «дзеля забавы».
Горад Гомель упершыню згадваецца ў 1142 годзе.
З сямейнага архіва настаўніцы інфарматыкі Юліі Віктараўны Нарывончык.
Кастрычнік, 2022 год
Не існуе
Гомель. Капліца-пахавальня Паскевічаў.
З архіва настаўніцы інфарматыкі Нарывончык Ю.В. Кастрычнік, 2022 год
Гомель. Прыбытковы дом, збудаваны ў 1894 годзе.
З архіва настаўніцы інфарматыкі Нырывончык Ю.В. Кастрычнік, 2022 год
Адкуль Гомель
Паданне
Там, дзе цяпер стаіць Гомель, пасярэдзіне ракі Сож некалі было намыта шмат пяску.
Каб плыты і баркі, што плылі па рацэ, не ўзбіваліся на мель, на беразе каля гэтага месца заўсёды стаяў чалавек і крыкам папярэджваў:
— Го! Мель! Го! Мель!
Вось і пайшло — Гомель.
#МАЯМОВА
Прапануем: ПЕРЛІНА САЛІГОРСКАЙ ЗЯМЛІ!
Будынак храма з'яўляецца помнікам драўлянага дойлідства рэспубліканскага значэння і ўваходзіць
у лік старажытных
драўляных храмаў
на тэрыторыі Беларусі.
Салігорск, вёска Чыжэвічы. Свята-Пакроўская царква. Пабудавана ў 1795 годзе па ўказе імператрыцы Кацярыны II.
З архіва каманды праекта
«Гэта Беларусь, дзетка!».
Кастрычнік, 2022 год
Знаёмцеся, каманда праекта «Гэта Беларусь, дзетка!»
Салігорск, вёска Чыжэвічы. Свята-Пакроўская царква.
Новыя збудаванні.
З архіва каманды праекта
«Гэта Беларусь, дзетка!».
Кастрычнік, 2022 год
Салігорск, вёска Чыжэвічы. Свята-Пакроўская царква. Каля храма.
З архіва каманды праекта
«Гэта Беларусь, дзетка!». Кастрычнік, 2022 год
ПРЫРОДНЫ ЦУД САЛІГОРШЧЫНЫ!
Пабывайце ў нас, у Салiгорску!
Вы не бачылi цудаў такiх.
У неба горад узнёсся шахцёрскi
Мiж балотаў i пустак былых.
Леанід Зубараў
Салігорск, вёска Чыжэвічы. Свята-Пакроўская царква. Паграбенка Кацярына, вучаніца 11б класа, Сянюк Акім, вучань 11а класа, Новікаў Ілля, вучань 11а класа. Кастрычнік, 2022 год
Старадрукаваныя царкоўныя кнігі. Музей Свята-Пакроўскай царквы.
З архіва каманды праекта «Гэта Беларусь, дзетка!». Кастрычнік, 2022 год
Упершыню астанкі ракаскарпіёнаў былі знойдзены ў пластах калійных гарызонтаў
у 1976 годзе. Затым яшчэ шэсць разоў нетры зямлі падавалі сюрпрызы, прычым разам
з астанкамі членістаногіх трапляліся фрагменты найстаражытных раслін, напрыклад, папараці. (Пабачыць гэты ЦУД можна ў музеі працоўнай славы ААТ «Беларуськалій»)
КАМЕННЫ МЛЫН У ПАГОСЦЕ
Каля рачулкі безназоўнай
У светлай вотчыне маёй
Ёсць млын стары, ад вока схоўна,
Спавіты даўніной нямой.
Янка Лайкоў
Замак Салігоршчыны
Калісьці фальварак Пагост належаў Дамініку Радзівілу, потым тут жылі прадстаўнікі старажытнага германскага графскага роду Вітгенштэйнаў. Адзін з іх у 1842 годзе і згадаў пры інвентарызацыі маёмасці вадзяны млын у Пагосце.
Вось ён, верагодна, быў драўляны. А ў 1902 годзе пан Гершэнсан заклаў цагляны млын, які даў першую муку ў 1908 годзе.
Якасць мура цэглы з даданнем яечнага жаўтка такое, што разабраць Чырвоны млын практычна немагчыма.
Як хочацца, каб Пагосцкі млын дачакаўся калі-небудзь свайго млынара!
А ведаеце вы, што…
…ў пачатку мінулага стагоддзя ў Беларусі было яшчэ жывое старажытнае свята - Дзень млынара, які штогод адзначаўся ў канцы кастрычніка
Звярталі ўвагу на шыльды?!
Гродна. Указальнікі з надпісамі з беларускай лацінкай. Падарожжа настаўнікаў нашай школы. Жнівень 2022 год
Стары замак, Гродна. Падарожжа настаўнікаў нашай школы. Сокал Ірына Міхайлаўна. Жнівень 2022 год
Стары замак, Гродна. Падарожжа настаўнікаў нашай школы. Жнівень 2022 год
Барысаглебская царква, XII стагоддзе, Гродна. Падарожжа настаўнікаў нашай школы. Жнівень 2022 год
Кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя, Гродна. XVII стагоддзе. Падарожжа настаўнікаў нашай школы. Жнівень 2022 год
Вялікая харальная сінагога, Гродна. Першая каменная сінагога ў Гродна была пабудавана ў 1575—1580 гадах. Падарожжа настаўнікаў нашай школы. Жнівень 2022 год
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла, XIX стагоддзе. Вёска Старыя Васілішкі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Падарожжа настаўнікаў нашай школы. Жнівень 2022 год
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла, XVII стагоддзе. Вёска Рожанка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. У савецкі час быў прыстасаваны пад магазін. Вернуты ў 1989 годзе. Падарожжа настаўнікаў нашай школы. Жнівень 2022 год
Свята-Раства-Багародзіцкая царква абарончага тыпу, XVI стагоддзе. Вёска Мураванка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Падарожжа настаўнікаў нашай школы. Жнівень 2022 год
Касцёл Маці Божай Ружанцовай. Вёска Пяскі Мастоўскі район Гродзенскай вобласці. На гэтым месцы у 1682 годзе быў пабудаваны драўляны касцёл. У 1900—1914 гадах над мястэчкам на месцы збудаванага раней драўлянага ўзняўся новы, ужо мураваны касцёл, пабудаваны з бутавага каменю і цэглы ў неагатычным стылі паводле праекта інжынера Даніева. Настаўнікі замежнай мовы Ірына Міхайлаўна Сокал і Екацярына Іванаўна Вусава.
Траецкі касцёл у Зельве Гродзенскай вобласці. Мураваны касцёл пабудавалі ў 1905-1913 гадах. Падарожжа настаўнікаў нашай школы. Жнівень 2022 год
Касцёл Унебаўзяцця Маці Божай, XIX стагоддзе. Горад Скідзель Гродзенскай вобласці. Падарожжа настаўнікаў нашай школы. Жнівень 2022 год
Троіцкая царква (муры) , вёска Беразавец Гродзенскай вобласці. У 1863 годзе пабудавана драўляная Свята Троіцкая царква, у 1900 гдзе — новы каменны будынак царквы. Пад час Першай сусветнай вайны храм быў моцна пашкоджаны. Падарожжа настаўнікаў нашай школы. Жнівень 2022 год
Мой родны кут, як ты мне мілы,
Забыць цябе не маю сілы!
Не раз, утомлены дарогай,
Жыццём вясны мае убогай,
К табе я ў думках залятаю,
І там душою спачываю.
Якуб Колас
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Каралевы Польшчы. Вёска Вялікая Рагозніца Мастоўскі раён Гродзенскай вобласці. Мураваны касцёл пабудавалі ў 1926 годзе. Падарожжа настаўнікаў нашай школы. Жнівень 2022 год
Царква Святога Міхаіла Архангела ў вёсцы Сынкавічы Гродзенскай вобласці. XIV cтагоддзе. Падарожжа настаўнікаў нашай школы. Жнівень 2022 год
Гэта Беларусь, дзетка!
Сядзіба рода Катлубаяў у вёсцы Ястрамбель. Згадкі, тады яшчэ фальварка Ястрабель, адносяцца да самага пачатку XVI стагоддзя. Сядзіба, якую мы бчым сёння, будавалася ў 1897 годзе. Падарожжа настаўнікаў нашай школы. Жнівень 2022 год
Сядзіба Бохвіцаў у вёсцы Паўлінава Баранавіцкі раён. Падарожжа настаўнікаў нашай школы. Жнівень 2022 год
Люблю цябе, мой родны край,
Такiм, як ёсць.
Твой сум i гора цераз край,
I прыгажосць.
Сяргей Давідовіч
Вам даспадобы?..
А як жа было раней...
Сядзіба Савіцкіх у Савейках Ляхавіцкі раён (на здымках бровар, жылы будынак і сядзібны дом). Палац разам з паркам быў закладзены напрыканцы XVIII стагоддзя. Падарожжа настаўнікаў нашай школы. Жнівень 2022 год